На ўсіх памежных пераходах паміж Беларуссю і Літвой, у тым ліку на самым буйным — «Каменны Лог — Медзінінкай», зніклі чэргі легкавых аўтамабіляў.

На мяжы з абодвух бакоў стаяць па 10–20 легкавушак, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

А вось чэргі грузавых аўто дагэтуль ёсць. На кожным з чатырох памежных пераходаў з Літвою цяпер стаяць ад 320 да 220 машын.

«Мы прагназуем, што пачынаючы з 12 гадзін дня минскага часу, ніводны грузавы аўтамабіль не будзе стаяць у чарзе больш за 4 гадзіны», — паведаміла прэс-аташэ Мытнага дэпартамента Літвы Гінтара Віткоўскайце.

Для параўнаньня: на мяжы з Польшчай — на трох пераходах чэргаў наагул няма, яшчэ на трох — стаяць па 100 грузавых аўто; на мяжы з Латвіяй, дзе з-за рамонту працуе толькі адзін пераход, цяпер 150 грузавікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?