Жудасная трагедыя адбылася 1 мая ў Петрыкаве (Гомельская вобласць). Ратавальнікам паведамілі: у склепе знойдзены труп жанчыны і яе роднай дачкі. Папярэдняя прычына смерці -- паражэнне электрычным токам. Аказалася, што 36-гадовая мясцовая жыхарка, якая працуе лабаранткай у бальніцы, вырашыла спусціцца па бульбу.

- Выходзячы назад, яна зачапілася рукой за самаробную награвальную прыладу з аголенымі правадамі. У выніку паражэння электрычным токам пачала крычаць, -- распавёў «КП» прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Руслан Габрылёў.

Калі крыкі ачула яе старэйшая дачка - 16-гадовая школьніца, то дзяўчынка кінулася на дапамогу. Але яна таксама загінула.
А праз некалькі хвілін на месца трагедыі прыбегла малодшая дачка лабаранткі -- 9-гадовая дзяўчынка. Яна хацела спачатку дапамагчы, але потым спалохалася і пабегла клікаць на дапамогу суседзяў.

Жанчына выхоўвала дзяўчынак адна, і пасля трагедыі бабуля і дзядуля забралі самую маленькую дзяўчынку. Цяпер яны будуць гадаваць малую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0