Удзельнікі групы Queen не будуць выступаць на канцэртах з галаграмай свайго нябожчыка-вакаліста Фрэдзі Мэрк'юры. Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу Rolling Stone заявіў бубнач калектыва Роджэр Тэйлар.

Ідэі "ўваскрашэння" зорак мінулага сталі актыўна абмяркоўвацца ў музычным асяроддзі пасля таго, як у красавіку на амерыканскім фестывалі Coachella падчас выступу Dr. Dre і Снуп Дог гледачам была прадстаўленая галаграма рэпера Тупака Шакура, забітага ў 1996 годзе. Галаграфічная выява музыкі, створаная кампаніяй Digital Domain Media Group Inc., выканала разам з жывымі калегамі дзве кампазіцыі.

Поспех акцыі імгненна спарадзіў сярод меламанаў спрэчкі, каго яшчэ з памерлых артыстаў варта ўваскрасіць у выглядзе галаграмы і адправіць на гастролі. Сярод іншых называўся і Фрэдзі Мэрк'юры.

Тэйлар негатыўна паставіўся да гэтай ідэі, заўважыўшы, што не хацеў бы апынуцца на адной сцэне з галаграмай свайго сябра. Бубнач і гітарыст гурта Браян Мэй, якія працягваюць займацца музыкай, аддаюць перавагу прасоўванню творчасці Queen з дапамогай новых музыкаў.

Так, напрыклад, яны сабралі трыб'ют-гурт Queen Extravaganza, які ў маі--чэрвені адправіцца ў паўночнаамерыканскае турнэ.

А самі музыкі маюць намер даць некалькі канцэртаў у Еўропе з спеваком Адамам Ламберта. 3 ліпеня калектыў выступіць у Маскве ў спарткомплексе "Алімпійскі", 7 ліпеня -- стане хэдлайнерам польскага фестывалю Rock in Wroclaw, а 11--12 ліпеня - дасць два канцэрты ў Лондане ў зале Apollo Hammersmith, квіткі на якія ўжо цалкам раскупленыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?