Баранавіцкім гарадскім аддзелам Следчага камітэта Беларусі 30 красавіка была распачата справа за хуліганства на падставе часткі 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да святара са Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.

Святар падазраецца ў тым, што на станцыі Баранавічы-Палескія ў п'яным выглядзе 26 красавіка адкрыта прадэманстраваў свае палавыя органы пасажырам.

Пазней сталі вядомыя падрабязнасці справы.

Святар служыў у царкве Нараджэння Хрыстова ў вёсцы Прусы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці.
За неаднаразовае парушэнне дысцыпліны вызвалены ад настаяцельства, паведаміў БелаПАН адказны па сувязях са СМІ Беларускага экзархату айцец Яўген.

Паводле яго слоў, указ аб вызваленні ад настаяцельства мітрапаліт Філарэт падпісаў 27 красавіка.

На найбліжэйшым сінодзе БПЦ будзе разгледжана пытанне аб зняцці з вінаватага святарскага сану.

У 2010 годзе гэты чалавек ужо быў асуджаны за такія дзеянні. Судзімасць знята і пагашана. У Следчым камітэце гэту інфармацыю не каментуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?