Заснавальнікі прыватнай установы адукацыі «Жаночы інстытут «Энвіла» прынялі рашэнне не праводзіць прыём першакурсніц падчас уступнай кампаніі 2012 года, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.

Як падкрэсліла Юлія Ваніна,

студэнткі выпускнога курсу давучацца сёлета ў ВНУ, а малодшакурсніцам будзе прапанаваны варыянт пераводу ў іншыя ВНУ Мінска на адпаведныя спецыяльнасці.
У інстытуце былі адкрытыя тры спецыяльнасці: «сучасныя замежныя мовы», «бізнес-адміністраванне» і «псіхалогія», БелТА.

Інстытут не будзе ажыццяўляць набор абітурыентаў у цяперашнюю ўступную кампанію, але пры гэтым застаецца пунктам рэгістрацыі і правядзення цэнтралізаванага тэставання.

Цікава, што

студэнткай «Энвілы» была знаёмая абвінавачаных у выбуху ў мінскім метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва Яня Пачыцкая, затрыманая разам з імі на здымнай кватэры ў ноч з 12 на 13 красавіка 2011 г.
Год таму падчас выступу ў парламенце Лукашэнка так пракаментаваў затрыманне Пачыцкай: «У прыватнай ВНУ — гэта ж амаральна спіты чалавек, 21 год. Няўжо ў нас у прыватных ВНУ выхоўваюць і рыхтуюць такіх дзяцей? — абураўся тады Лукашэнка. — Можа, яна заплаціла грошы і атрымала дыплом. Неадкладна трэба разабрацца з прыватнымі ВНУ, і пракантраляваць сады, школы.
Гэта адказнасць не толькі вышэйшай улады, але і кіраўнікоў школ, ПТВ».

Пачыцкая паступіла ў ВНУ ў 2008 г. на аддзяленне псіхалогіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?