Вечарам 1 мая ў падвальнае памяшканне новабудоўлі па адрасе Ігуменскі тракт, 16 у Мінску звалілася жанчына з немаўлём у калясцы, паведаміў Tut.by Андрэй.

Хлопец ехаў на ровары, калі пачуў, як побач з новай шматпавярхоўкі хтосьці ўпаў.

- Першы паверх гэтай новабудоўлі з боку вуліцы адведзены, верагодна, пад будучую краму.

Побач з адным з уваходаў і размешчаны спуск у падвал: дзірка з лесвіцай, глыбінёй каля 4 метраў, без усялякіх агароджаў.
Калі я пад'ехаў, на падлозе гэтай ямы ляжала жанчына, побач з ёй была каляска, з якой людзі ўжо дасталі спалоханую малую.
Па словах Андрэя, дзіця плакала і клікала маці. Жанчына, на выгляд 25-30 гадоў, была без прытомнасці.

- Вызвалі хуткую, але яна прыехала не адразу. Калі я з'язджаў, жанчына нібыта апрытомнела, яна скардзілася на болі, можна толькі здагадвацца, якія траўмы яна атрымала, зваліўшыся з такой вышыні.

Пацярпелая з пераломамі была дастаўлена ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Яма да гэтага часу не накрытая.

Што тычыцца новабудоўлі, то яна ўжо здадзена жыхарам, паступова дом засяляецца. Нічым не абгароджаная дзірка ў зямлі ў выглядзе падвала чакае ... ці то плота ад забудоўшчыка, ці то новай ахвяры.

- Уздоўж гэтага дома пракладзеныя ходнікі, там пастаянна хтосьці гуляе, людзі з каляскамі, моладзь, ездзяць на роварах, - кажа Андрэй. - Прасцей простага зваліцца ў гэтую дзірку. Чаму да гэтага часу гэты падвал не накрыты кратамі? Пасля ўчорашняга на месцы, дзе сарвалася жанчына, хтосьці паклаў дошку, але ж гэтага відавочна не дастаткова!

Забудоўшчык новабудоўлі - СП ТАА «БетатронІнжынерынг». Звязацца з кіраўніцтвам кампаніі на момант публікацыі навіны не атрымалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?