Праваабарончы праект «ГейБеларусь» арганізуе шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прымеркаваных да 17 траўня, калі адзначаецца Міжнародны дзень супрацьдзеяння гамафобіі і трансфобіі. На гэты дзень у Менску заплянаваныя публічныя акцыі, у Менгарвыкам пададзеныя адпаведныя заяўкі.
«Мы сьцвярджаем, што фармаваньне лепшага грамадзтва можа быць дасягнута толькі празь ліквідацыю гендэрных забабонаў і стэрэатыпаў, праз сыстэматычную папулярызацыю разнастайнасьці грамадзтва і цэласны падыход да правоў чалавека, што павінна выяўляцца ў пераглядзе вучэбнай літаратуры, школьных праграм і мэтадаў адукацыі», — кажуць арганізатары тыдня.
У межах тыдня дзеяньняў супраць гамафобіі 12 траўня заплянаваны круглы стол «ЛГБТ і адукацыя. Зьмена ролі сыстэмы адукацыі ў фарміраваньні ЛГБТ-фобіі і яе пераўтварэньне ў частку рашэньня, а ня ў частку праблемы».
17 траўня «ГейБеларусь» запрашае на прагляд італьянскай камэдыі «Халастыя стрэлы».
Таксама актывісты «ГейБеларусь» падалі ў Менгарвыканкам заяўкі на правядзеньне двух пікетаў у сталіцы. Іх мэта — інфармаваньне пра Міжнародны дзень супрацьдзеяньня гамафобіі і трансфобіі 17 траўня. У гэты дзень у 1990 годзе гомасэксуальнасьць была выключана зь міжнароднай клясыфікацыі хваробаў Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя.