Са штогадовым пасланнем да беларускага народа і нацыянальнага сходу Аляксандр Лукашэнка звернецца 8 мая. Як паведамляе сайт палаты прадстаўнікоў, выступленне кіраўніка дзяржавы павінна пачацца а 11.00.

Нагадаем, першапачаткова планавалася, што Лукашэнка звернецца з пасланнем да народа і парламента 19 красавіка.
Аднак за два дні да гэтага прэс-служба прэзідэнта аб’явіла аб пераносе мерапрыемства «на больш позні тэрмін» у сувязі з тым, што кіраўнік дзяржавы адхіліў падрыхтаваны праект паслання і адправіў яго на дапрацоўку.
Стала таксама вядома, што Аляксандр Лукашэнка не плануе ўдзельнічаць у інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна 7 мая, паведаміў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі.

Нагадаем, у сярэдзіне красавіка ў некаторых расійскіх СМІ з’явілася інфармацыя, што прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Украіны могуць прыехаць на інаўгурацыю Пуціна, нягледзячы на тое, што па традыцыі запрашэнне кіраўнікоў замежных дзяржаў на гэтую цырымонію не прадугледжана.

У 2008 годзе на інаўгурацыі Дзмітрыя Мядзведзева замежныя дзяржавы былі прадстаўлены кіраўнікамі дыпламатычных місій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?