Новаабраны прэзідэнт Венгрыі Янаш Адэр не прыме ўдзелу ў саміце лідараў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў Ялце, які запланаваны на 11-12 мая.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам надзвычайны і паўнамоцны пасол Венгрыі ва Украіне Міхаль Баер.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што пытанне прыезду прадстаўнікоў Венгрыі ў Украіну на Еўра-2012 пакуль не актуальнае.

Як паведамлялася раней, адмовіліся ад удзелу ў саміце прэзідэнты Германіі, Чэхіі, Аўстрыі, Італіі, Славеніі, Эстоніі, Харватыі, Латвіі, Балгарыі і Албаніі, які ў такі спосаб выказаваюць пратэст вакол сітуацыі з экс-прэм'ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай, што асуджана на 7 гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0