Напрыканцы сакавіка 2012 года ўдава зніклага журналіста Змітра Завадскага Святлана Завадская звярнулася ў Саўмін з прапановай прыняць і ратыфікаваць Міжнародную канвенцыю для абароны ад гвалтоўных знікненняў. Разам з ёй зварот падпісалі Сяржук Бахун і Раман Кісляк.

Адказ прыйшоў з Міністэрства замежных спраў, куды ў рэшце рэшт перанакіравалі зварот. У ім гаворыцца, што ў беларускім заканадаўстве адлюстраваныя палажэнні Канвенцыі, якія адносяць выкраданні людзей да катэгорыі злачынства супраць чалавецтва (арт. 128 Канстытуцыі). Такія злачынствы прадугледжваюць крымінальную адказнасць за іх здзяйсненне і недапушчальнасць вызвалення ад адказнасці або пакарання ў сувязі са сканчэннем тэрміна даўнасці.

Ліст падпісаны намеснікам міністра Гур’янавым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?