Для гэтага спатрэбяцца 15 мільёнаў рублёў закладу, ад паслугаў паручальнікаў сьледчы Новікаў адмовіўся.
Паводле словаў маці Дзяніса Дзянісава, грашовы заклад амаль сабраны. Адвакат Пётар Каваленка пасьпеў знайсьці паручальнікаў, але сьледчы ў апошні момант паведаміў, што ў іх няма патрэбы, а дастаткова толькі закладу.
Раіса Дзянісава кажа, што Дзяніс трымаецца добра. Ён займаецца спортам, вучыць ангельскую мову. Маці не дазваляюць пабачыцца з сынам: «Прасіла сьледчага аб спатканьні зь Дзянісам, то пачула на гэта – паглядзіце на яго фотаздымак». Перадачы хлопец атрымлівае амаль бесперашкодна – яму перадалі лекі і вітаміны, цёплую вопратку і газэты.
Дзяніса Дзянісава затрымалі 16 лютага. Яму закідаецца «арганізацыя і падрыхтоўка групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак» (арт. 342 ч.1 КК). Ад 25 лютага Дзяніс знаходзіцца ў віцебскім СІЗА.