Адзіную шайбу пасля памылкі абароны на апошняй хвіліне першага перыяда закінуў Ніскала. Першая частка гульні ўвогуле засталася цалкам за гаспадарамі турніра. Толькі бліскучая гульня брамніка Віталя Коваля выратоўвала ад буйнейшага ліку.

У другім і трэцім перыядзе атрымалася крыху выраўняць гульню. У беларусаў былі добрыя моманты, як у большасці, так і ў роўных складах, аднак на апошняй стадыі ўсё адно нечага не хапала.
Коваль працягваў станавіцца сцяной перад фінскімі атакамі. Болей узяццяў варот балельшчыкі так і не пабачылі. Параза — 0:1.

Наступную сустрэчу на чэмпіянаце свету нашы правядуць 6 мая з Швейцарыяй. Пачатак у 20:15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?