Украінская ініцыятыва Кіна-Пераклад распачала байкот фільмаў, дубляваных расейскай мовай. У сеціве быў абвешчаны збор подпісаў “Абяцаю не хадзіць на фільмы з расейскім перакладам”. “Кіна-Пераклад” заявіў, што першапачатковая мэта – сабраць 1000 подпісаў ужо выкананая. Наступнае заданьне – атрымаць падтрымку болей за 10000 людзей да 1 лютага 2007 году.

Мэта дадзенай акцыі – стварыць эканамічны ціск на распаўсюднікаў, якія заяўляюць, што “нібыта пераклад фільмаў украінскай энанамічна нявыгадны”.

Адылі “Кіна-Пераклад” пры падтрымцы “Пары” й руху “Ня будзь абыякавым” сталі сачыць за выкананьнем “Мэмарандуму”, які быў заключаны паміж украінскім Міністэрствам культуры, кінараспаўсюднікамі й кінатэатрамі.

Згодна з Мэмарандумам ўдзельнікі рынку абавязаліся да канца 2007 году давесьці колькасьць фільмаў, дубляваных украінскай да 50%.

“Мы жадаем, каб замежныя фільмы, што дэманструюцца ў масавым пракаце, мелі паўнавартасны ўкраінскі пераклад. Мы жадаем бачыць фільмы з украінскім перакладам у зручны для нас час і ў любым кінатэатры. Мы жадаем мець права выбару, які ў нас намагаюцца забраць лабісты рускамоўнага перакладу. Мы ня супраць рускамоўнага дубляжу, але толькі ў тым выпадку, калі ў гледача ёсьць магчымасьць выбраць сэанс з украінскім перакладам таго ж фільму,” – гаворыцца на сайце Кіна-Перакладу .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?