Мікалаю Статкевічу шмат пішуць людзі са ўсяго сьвету, кажа Марына Адамовіч са спасылкай на апошнія лісты ад мужа. У тым ліку Статкевічу прыйшло пасланьне з Філіпінаў. Палітвязень з задавальненьнем адзначае, што нават з дальніх краін яму пішуць ў асноўным беларусы.

«Напісаў, што вось прыйшоў стос лістоў, ў тым ліку ад Паўла Севярынца і ажно з Філіпінаў. Яму адтуль піша беларуская сям’я. Увогуле ён з задавальненьнем адзначае, што пішуць з розных куткоў сьвету, але пераважна беларусы».

У 2011 годзе Мікалай Статкевіч быў асуджаны за Плошчу да 6 гадоў зьняволеньня. Спачатку адбываў пакараньне ў Шклоўскай калёніі. Са студзеня 2012 году Статкевіча перавялі ў крытую Магілёўскую турму як злоснага парушальніка турэмнага рэжыму і вязьня, які ня стаў на шлях выпраўленьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?