Аляксандар Лукашэнка павіншаваў з юбілеем рэдакцыю і чытачоў газэты «Правда» — колісь асноўнага камуністычнага рупару СССР, а цяпер галоўнага друкаванага органа расейскіх камуністаў.

Сёньня якраз 100 гадоў з моманту выхаду першага нумара газэты. У Беларусі яшчэ ад савецкіх часоў 5 траўня на дзяржаўным узроўні адзначаецца дзень друку.

У прывітальнай тэлеграме Лукашэнка назваў «Правду» «легендарным выданьнем», падкрэсьліўшы, што на яе старонках зафіксаваная «гераічная гісторыя і жыцьцё вялікай краіны». Кіраўнік Беларусі выказаў задавальненьне, што і сёньня «Правда» захоўвае свой высокі ўзровень прафэсіяналізму, рэпутацыю аднаго зь вядучых расейскіх СМІ.

Лукашэнка асабліва падкрэсьліў, што журналісты газэты заўсёды аб’ектыўна і праўдзіва асьвятляюць сучасную сытуацыю ў Беларусі, за што кіраўніцтва краіны ім удзячнае.

Між тым, як кажуць расейскія аналітыкі, «Правда» ужо даўно не грае ніякай ролі на мэдыйнай прасторы Расеі. Калі за савецкімі часамі дзякуючы прымусовай падпісцы яе наклад перавышаў 10 мільёнаў асобнікаў, то цяпер ён вагаецца ў межах паўсотні тысяч. Некалі штодзённая газэта зараз выходзіць тройчы на тыдзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?