Аварыя адбылася на вуліцы Куйбышава днём 5 мая, піша Intex-press. Паводле папярэдніх дадзеных АДАІ Баранавіцкага ГАУС, аўтамабіль «Мэрсэдэс” наскочыў правым пярэднім колам на бардзюр, кіроўца рэзка выкруціў руль налева, з-за чаго машына перакулілася на правы бок. У выніку ДТЗ загінула пасажырка грузавіка — жыхарка Баранавічаў, 1978 г.н. Дзяржаўтаінспектары мяркуюць, што жанчына выпала з аўтамабіля, пасля чаго грузавік упаў на яе.
Абставіны аварыі высвятляюцца, праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0