Сінаптычныя сайты прагназуюць істотнае пахаладанне. Ужо ў панядзелак удзень будзе +17-19°С , а наступнай ноччу кірунак ветру зменіцца на паўночны. У Мінску, 8 мая, цэлы дзень будзе ліць дождж, часам моцны.

прагназуе, што тэмпература паветра ўдзень 8 мая не перавысіць 12 градусаў цяпла. Сайт gismeteo.by куды больш суровы ў ацэнках: не больш за 9°С удзень.

Pogoda.by прагназуе на 9 мая 14—16°С цяпла, потым пацяпленне на чацвер і пятніцу да +20°С, але ў ноч на суботу зноў будуць дзьмуць паўночныя вятры, і тэмпература паветра пачне зніжацца. Pogoda.by, дарэчы, дае прагноз толькі на 6 дзён.

Meteo.byдае на аўторак, 8 мая, максімум +10°С, на сераду, 9 мая, +15°С, на пятніцу, 11 мая, +21°С, а потым зноў пахаладанне: да панядзелка, 14 мая, слупок тэрмометра не перавысіць +15°С, цягам усяго тыдня будуць ісці дажджы. Праўда, і замаразкаў не прагназуецца.

Папулярны сайт брытанскіх лётчыкаў дае наступны прагноз па Мінску: аўторак, 8 мая, +15°С; серада +19°С, чацвер — +23°С, субота, 12 мая, — +17°С, нядзеля — +11°С, панядзелак, 14 мая°С, — +16. Ад чацвярга, 17 мая°С, пачне цяплець: ад 21°С і вышэй.

***

А якому сайту надвор'я давяраеце Вы?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?