З нагоды Дня Еўропы ў пятніцу 11 мая ў мінскім кінатэатры «Перамога» распачаўся фестываль еўрапейскага кіно, які ўжо становіцца традыцыяй. Фестываль арганізаваны Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і амбасадамі краін ЕС.

Праграма ўключае пятнаццаць фільмаў з трынаццаці краін.

Паказы пройдуць да 17 мая. Уваход вольны.
Расклад паказаў:

13 мая (нядзеля)

17:20 Прайдзісветы Olsen Banden på de Bonede Gulve (Данія)

19:00 Лавэ Lóve (Славакія)

21:00 Зіма даўжынёю ў год Im Winter ein Jahr (Германія)

14 мая (панядзелак)

19:00 Бяжы, сястра, бяжы Sisko tahtoisin jäädä (Фінляндыя)

21:00 Помста Hævnen (Данія)

15 мая (аўторак)

19:00 Варшава Warszawa (Польшча)

21:00 Хітрык L’Esquive (Францыя)

16 мая (серада)

19:00 Ноч перад іспытамі — сёння Notte prima degli esami — Oggi (Італія)

21:00 Усе песні толькі пра каханне Les Chansons d’Amour (Францыя)

17 мая (чацвер)

19:00 На раздарожжы (Беларусь)

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 3286613 (Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі); +375 (17) 2037766 (кінатэатр «Перамога»)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0