На афіцыйнай цырымоніі ўступлення Уладзіміра Пуціна на пасаду прэзідэнта Расіі прысутнічалі некаторыя асабліва блізкія замежныя сябры Пуціна. Сярод іх былі экс-прэм'ер Італіі Сільвіа Берлусконі і былы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр.

У Італіі экс-прэм'ер Берлусконі фігуруе адразу ў шэрагу крымінальных справаў. Яго падазраюць у дачы хабару ў $600 тысяч, сувязях з мафіяй, выкарыстанні паслуг маладых прастытутак, у тым ліку непаўналетніх дзяўчат.

У сваю чаргу, Шродэр пахаваў сябе як нямецкі палітык пасля таго як прыняў прапанову "Газпрама" аб працы ў кампаніі з заробкам каля 25 тысяч еўра ў месяц плюс прэміяльныя. Гэта здарылася адразу пасля ягонага сыходу з пасады прэм'ера і выклікала пытанні наконт сувязяў яго з Расіяй у часе канцлерства. Ягоны пераход на працу ў "Газпраме" стаў ударам і па рэпутацыі ўсёй Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны.

У ліку гасцей на цырымоніі таксама прысутнічалі Міхаіл Гарбачоў, Дзмітрый Мядзведзеў з жонкай, Валянціна Мацвіенка, а таксама шансанье Стас Міхайлаў, Рыгор Лепс, Надзея Бабкіна і Міхаіл Баярскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?