Міравы суд прысудзіў блогера і юрыста Аляксея Навальнага да штрафа памерам 1 000 расійскіх рублёў (275 000 беларускіх) за непадпарадкаванне паліцыі падчас Марша мільёнаў" у Маскве.

Навальны быў затрыманы на акцыі апазіцыі на Балотнай плошчы ў нядзелю, калі ён спрабаваў звярнуцца да ўдзельнікаў мітынгу.

Сам ён сцвярджае, што на момант затрымання нават не паспеў зайсці на сцэну.

Максімальнае пакаранне, якое пагражала Навальнаму, складала 15 сутак. Паводле паведамленняў паліцыі, усяго ў нядзелю было затрымана 436 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?