У панядзелак, 7 мая, прайшлі матчы 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Мінскае «Дынама» (галоўны трэнер — Аляксандр Сяднёў) на сваім полі прайграла салігорскаму «Шахцёру» — 1:2.
Прычым гарнякі выйгравалі ўжо 2:0 на 8-й хвіліне, высілкамі Мікалая Януша. Заўзятараў зараз цікавіць пытанне, ці будзе адпраўлены ў адстаўку галоўны трэнер мінчан. Звычайна ў месяцы маі старшыня назіральнай рады клуба Юрый Чыж адпраўляе трэнераў у адстаўку.

Сяднёў прыйшоў у «Дынама» ў лістападзе, змяніўшы на гэтай пасадзе Сяргея Аўчыннікава, прызначанага галоўным трэнерам у маі 2011 года. Усяго са снежня 1999 г. на чале «Дынама» пабывала два з паловай дзясяткі трэнераў.

БАТЭ перамагло на сваім полі «Нафтан» — 3:0 (Мазалеўскі, 21, Бага, 31, Канцавы, 41). Дзмітрый Мазалеўскі забіў сёмы мяч і працягвае ўзначальваць бамбардзірскую гонку.

З такім жа лікам «Белшына» выйграла ў Славіі — 3:0 (Гардзяйчук, 43, Блізнюк, 79, Кабанаў, 90).

«Брэст» — «Гомель» — 0:1 (Алексіевіч, 33), «Нёман» — «Тарпеда» — 1:1 (Кавалёнак, 29, Чалядзінскі, 82).

Становішча камандаў: БАТЭ — 21 (8 гульняў), Гомель — 20 (8), Шахцёр — 16 (9), Дынама Мінск — 12 (8), Белшына — 11 (9), Мінск — 10 (8), Нафтан, Нёман — 8 (8), Брэст, Славія — 7 (8), Тарпеда — 5 (8).

***

Матчы 10-га тура пройдуць 12 мая. Гвозд тура: «Гомель» — БАТЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?