Усяго патроху99

Самыя прыгожыя дзяўчаты Беларусі нараджаюцца ў Клейніках?

«Міс Беларусь-2012» Юлія Скалковіч аказалася не адзінай ураджэнкай вёскі Клейнікі, якая атрымала тытул самай прыгожай дзяўчыны Беларусі.

Дзесяць гадоў таму карону ў сяло прывезла і Вольга Неўдах.

Адразу дзве прызёркі конкурсу «Міс Беларусь-2012» сёлета аказаліся родам з вёскі — гэта ўладальніца галоўнага прыза Юлія Скалковіч, якая нарадзілася ў вёсцы Клейнікі Брэсцкага раёна, і «Першая віцэ-міс» Вікторыя Шавель — з вёскі Чонкі Гомельскага раёна.

Як высветліла «Еўрарадыё», у 2002 годзе карону «Міс Беларусь» атрымала яшчэ адна ўраджэнка вёскі Клейнікі — Вольга Неўдах.

«Самім дзіўна — магчыма, у нас паветра такое асаблівае ў вёсцы, — смяецца настаўніца мясцовай школы Алена Маляўка. — Мабыць, гэта генетычна закладзена — у іх бацькі вельмі прыгожыя. Не ведаю, проста прыгажуні яны, і ўсё!»

Дырэктар мясцовай школы мастацтваў Валерый Радзівонаў упэўнены, што заваяваць карону першай прыгажуні Юліі Скалковіч дазволіла не столькі прыродная прыгажосць, колькі «цнатлівасць».

«Ведаеце, за што, мне здаецца, ёй далі „Міс Беларусь“? Таму што яна адзіная, у каго на твары, і наогул усюды, напісана „цнатлівасць“. І інтэлект, — растлумачыў Радзівонаў. — Ёсць катэгорыя людзей, гатовых па галовах ісці, абы толькі заваяваць гэтую карону. А яна не з тых. Ёй важна было даведацца, што яна сама можа. І гэтыя схаваныя камеры, якія былі на „Міс Беларусь“ сёлета, яны і паказалі ўсю паднаготную большасці: хто курыць, хто не курыць, хто п’е, хто лаецца матам, а хто — не. Хто гатовы па галовах ісці, а хто проста ціха робіць сваю справу».

Ад сваёй былой вучаніцы дырэктар школы мастацтваў у захапленні. І малюе яна вельмі добра, і пачуццё кампазіцыі мае, і лялькі прыгожыя сама шые. Характар у яе добразычлівы, таварыскі. Хлопцы за ёй бегалі, але нікога блізка не падпускала — без кахання ніякіх вольнасцяў. І да навучання вельмі здольная.

Нават расказвае, што Юлія хацела адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў конкурсе, пасля таго як атрымала ва ўніверсітэце па адным з прадметаў… шасцёрку. Цэлай сельскай дэлегацыяй угаворвалі не сыходзіць з дыстанцыі.

«Яна вучыцца выключна на 10, 9, 8. І па адным з прадметаў у выніку гэтага конкурсу ў яе атрымалася шасцёрка. Дык вось яна праз гэтую шасцёрку і хацела конкурс кідаць. І прыязджалі мы, і ўсе яе ўгаворвалі: «Раз пачала, то і заканчваць трэба гэтую справу», — кажа Валерый Радзівонаў.

Звычайную вясковую базавую школу Юлія Скалковіч не наведвала — вучылася ў школе № 7 Брэста. Але супрацоўнікі клейнікаўскай школы дзяўчыну ведаюць добра — яе мама працуе ў сельскай школе настаўніцай пачатковых класаў. І дзяўчына наведвала маму на працы, кажа Алена Маляўка.

«Яна вельмі працавітая. У іх агарод, і яны разам з мамай пачынаюць і ўвесь сезон працуюць. Там у іх кветкі, газон, карацей, уся гэтая гаспадарка падсобная на яе з мамай руках. Але без курэй і парасят», — кажа настаўніца.

Як расказалі «Еўрарадыё» аднавяскоўцы Юліі, з конкурсу яна вярнулася дадому ўпотай, практычна ноччу. Адключыла ўсе тэлефоны і з дома яшчэ не выходзіла. Маўляў, стамілася ад цікавасці прэсы і публікі. Гэтая звышувага стала прычынай таго, праз што дзяўчына другі раз хацела адмовіцца ад удзелу ў конкурсе.

А тым часам у мясцовым Доме культуры дадалі новы стэнд да экспазіцыі ганаровых аднавяскоўцаў. Фота «Міс Беларусь-2012» Юліі Скалковіч з’явілася побач з «Міс Беларусь-2002» Вольгай Неўдах.

Дарэчы, «Комсомольская правда» выявіла, што новая каралева прыгажосці - копія італьянскай акторкі. Тоненькая, ладненькая, копія Мікелы Кватрачоке (галоўная гераіня фільма «Прабач за кажанне»). У нас гэтая акторка не вельмі вядомая, а вось у Еўропе — на піку папулярнасці.

— Цяпер папулярныя брунэткі з зялёнымі вачыма і белай скурай, — патлумачыла нам член журы нацыянальнага конкурсу прыгажосці Тамара Ганчарова, гаспадыня мадэльнага агенцтва (студыя «Тамара»). — Шукалі дзяўчыну з добрым характарам і харызмай. Юля, мне здаецца, пасуе пад гэтыя параметры. Мне здаецца, што яна падыходзіць пад тыпаж славянскай беларускай дзяўчыны. У ёй ёсць шарм і сіла, каб працаваць і развівацца. Праўда, ёй варта было б схуднець яшчэ - шыракаватая ў сцёгнах. Варта было б пазаймацца плаваннем і фітнэсом, — мяркуе Ганчарова.

Каментары9

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?5

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Усе навіны →
Усе навіны

На «Камунарцы» патлумачылі, чаму цэны на іх цукеркі радыкальна ўзляцелі за адзін дзень10

Дзяніс Кучынскі ў Ватыкане гаварыў з Сергеенкам і Амбразевічам19

Пасля сустрэчы з Зяленскім Трамп абрынуў абвінавачанні на Пуціна12

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Кіевам «без папярэдніх умоў»3

«Там смурод такі стаяў». Беларус паскардзіўся на апарышаў у яйках, што прадаваліся ў краме пад Магілёвам2

Чаму па-беларуску няправільна казаць «Папа Рымскі»?19

Мінчанка абмяняла даляры па неверагодным курсе. У банку патлумачылі прычыну3

У Белым доме назвалі «вельмі прадуктыўнай» кароткую сустрэчу Трампа і Зяленскага1

Мальдывы, Занзібар і Італія: куды панесла адпачываць прыхільнікаў Лукашэнкі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?5

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць