Аляксандр Лукашэнка даў зразумець, што лічыць заўчасным стварэнне ў Беларусі сапраўды дэмакратычнага грамадства, заснаванага на грамадзянскіх свабодах.

«Наўрад ці тыя, хто гучней за ўсіх выступае за свабоду, гатовыя да гэтай свабоды», — філасафаваў ён.
Ён працытаваў словы Дастаеўскага: «Няма для чалавека нічога больш невыноснага за свабоду». «Геніяльны пісьменнік меў рацыю — атрымліваючы свабоду, чалавек разумее, што ўзваліў на сябе цяжкую ношу: свабода прадугледжвае адказнасць, чалавек сам прымае рашэнні і сам за іх адказвае», — засцерагаў Лукашэнка.
Лукашэнка заўважыў, што «нашы партнёры на Захадзе павінны зразумець, што грамадзянская супольнасць і дэмакратыя не нараджаюцца росчыркам пяра
на ўказе прэзідэнта. Гэта не адбываецца за дзень, для гэтага патрабуюцца гады».
Дарэчы, цытата з Дастаеўскага не зусім карэктная.
Рэч у тым, што яна паходзіць з рамана «Браты Карамазавы». Ягоны герой-бунтар Іван Карамазаў пераказвае свайму богабаязнаму брату Алёшу сваю знішчаную паэму «Легенда пра Вялікага Інквізітара».
Па сюжэце Вялікі Інквізітар і кажа Ісусу Хрысту, які прыйшоў у свет: «Ніколі і нічога не было для чалавека і для чалавечага грамадства больш невыноснага, чым свабода!» Аднак канец легенды гаворыць аб перамозе ідэй Хрыста, а не Вялікага Інквізітара.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?