А 16-й гадзіне Зміцер Бартосік паведаміў, што яго вызвалілі.

14:09

Бардаў Змітра Бартосіка і Ігара Сімбірова а 13-й затрымалі ў цэнтры ў Мінску невядомыя ў цывільным. Затрыманне было здзейснена каля офіса МТС (ст. м. «Парк Чалюскінцаў») Зміцер Бартосік знаходзіцца ў міліцыі Першамайскага раёна сталіцы. Сімбіроў — у судзе Мінскага раёна (на Маякоўскага). Сімбіроў кажа, што людзі, якія іх затрымалі, не прадставіліся. Абвінавачванняў яму таксама не выставілі.

Бартосік і Сімбіроў ішлі ў офіс Радыё Свабоды на запіс праграмы, паведамляюць у фэйсбуку супрацоўнікі радыё.

***

Нагадаем, музыкант Ігар Сімбіроў і бард Зміцер Бартосік 6 мая (нядзеля) давалі імправізаваны канцэрт на сустрэчы з прыхільнікамі, якая праходзіла пад адкрытым небам у раёне чыгуначнай станцыі «Зялёнае» пад Мінскам. Пасля заканчэння канцэрта ўсе ўдзельнікі былі затрыманыя без тлумачэння прычын. Іх даставілі ў РАУС у Ждановічы. Пасля зняцця адбіткаў пальцаў і тлумачэнняў усіх адпусцілі, а Сімбірова вывелі асобна. На яго быў складзены пратакол на падставе двух артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і дробнае хуліганства.

Разгляд яго справы пачаўся 7 мая ў судзе Мінскага раёна, але затым з-за недахопу сведак быў перанесены на 18 мая.

6 мая Сімбіроў выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, дзе адбываў 10 сутак на падставе абвінавачання ў дробным хуліганстве. Актывіста кампаніі «Гавары праўду!» затрымалі 26 красавіка за некалькі гадзін у Мінску да акцыі апазіцыі «Чарнобыльскі шлях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0