Тлумачыць, хто такі Дэвід Гаан, ці, як кажуць часцей у нас — Гэхэн, аматарам музыкі не трэба. Вакаліст Depeche Mode, які нарадзіўся 9 мая 1962 года, даўно ўжо трапіў у шэрагі легендаў першага парадку.

Depeche Mode — Suffer Well

Сам Гаан амаль ніколі не пісаў песняў — толькі вось на апошніх двух альбомах Depeche Mode можна пачуць ягоныя творы. Аднак харызма і халодны барытон Гаана зрабіў яго культавай асобай. У 90-ыя ён перамог гераінавую залежнасць, а ў 1996 годзе перанёс клінічную смерць — дзве хвіліны ягонае сэрца не працавала. Тым не менш з таго часу, Гаан выглядае не горш, а ягонаму ўменню трымацца на сцэне хто заўгодна пазайздросіць.

Depeche Mode — Personal Jesus

Можна доўга пералічваць заслугі музыкі — ад альбома Violator да спрэчнага, але выдатнага Ultra. Аднак лепей узгадаць пра тое, што з 2003-га года Гаан вядзе сольную кар’еру — да двух студыйных альбомаў праз два тыдні дадасца яшчэ адзін пад назвай The Light The Dead See.

Dave Gahan — Dirty Sticky Floors

Што тычыцца незвычайнага гучання прозвішча Гаана, дык памыляюцца ў ёй не толькі ў нашай краіне — у англійскай Вікіпедыі ў артыкуле пра Гаана ўсталяваны адмысловы аўдыё-плэер, каб кожны мог праслухаць правільнае вымаўленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0