А 16-й гадзіне Зьміцер Бартосік сам патэлефанаваў на «Свабоду» і паведаміў, што яго вызвалілі. Ігара Сімбірова асудзілі на 15 сутак. Такое рашэньне 8 траўня прыняў суд Менскага раёну.

Праўда, знаходзіцца за кратамі барду прыйдзецца на адны суткі меней, паколькі суд залічыў яму адны суткі, як адседжаныя, калі Ігар з 6 на 7 траўня знаходзіўся ў раённым цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Суд над Сімбіровым пачаўся яшчэ ўчора, але тады паседжаньне перарвалі да 18 траўня. Сёньня сьпевака нечакана зноў прывезьлі ў той жа суд. І вынесьлі вэрдыкт — 15 сутак арышту.

Барды Зьміцер Бартосік і Ігар Сімбіроў ішлі 8 траўня каля 13 гадзін у студыю гуказапісу. На праспэкце Незалежнасьці, непадалёк ад офіса МТС на іх напалі невядомыя. Бартосіка даставілі ў РУУС Першамайскага раёну, Сімбірова — у суд Менскага раёну.

6 траўня бардаў ужо затрымлівалі на адпачынку на прыродзе непадалёк ад Ждановічаў. 7 траўня ў Менскім раённым судзе разглядалася адміністрацыйная справа актывіста кампаніі «Гавары праўду», барда Ігара Сімбірова. З-за недахопу сьведак-міліцыянтаў працэс адклалі на 18 траўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?