21—22 сакавiка ў Беларусі сьцяплее да 10—15 градусаў.

Як перадаюць сыноптыкі, на Беларусь дзьмуць цёплыя ветры з Чарнамор’я. Дажджы пройдуць толькi на Берасьцейшчыне. Аднак захаваецца паўднёва‑ўсходнi парывiсты вецер.

Уначы чакаецца 2—7 градусаў цяпла, удзень — ад 7 да 12 градусаў, а на ўсходзе — да 15 градусаў вышэй за нуль.

Канец гэтага тыдня будзе таксама сухім, акрамя паўднёвага захаду краiны. Пры гэтым па‑ранейшаму захаваецца ветранае надвор’е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?