Чыгунныя сметніцы і лаўкі сталі папулярнымі аб’ектамі злачынных замахаў у Гомелі.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 7 мая была распачата крымінальная справа па факце крадзяжу шасці чыгунных сметніц на вуліцах у мікрараёне Сельмашаўскі. Шэсць сметніц ацэнены ў 2,8 млн. рублёў.

7 мая таксама распачата крымінальная справа па факце крадзяжу невядомым у раёне каскада азёр па вуліцы Петруся Броўкі шасці паркавых лавак і шасці сметніц коштам больш як 10 млн. рублёў.

У Навабеліцкім раёне 7 мая распачата крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Гомеля, які спрабаваў выкрасці металічныя парэнчы падземнага пераходу даўжынёй 31,5 метра на 7,8 млн. рублёў. Аднак не давёў свой злачынны намер да канца — быў затрыманы міліцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?