Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі, паведамілі БЕЛТА ў ягонай прэс-службе.

Кіраўнік дзяржавы на чале ўрачыстага шэсця пройдзе па праспекце Незалежнасці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі. У шарэнзе з ім будуць ісці ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай працы, ветэраны Узброеных Сіл, воіны-інтэрнацыяналісты, Героі Беларусі. Па традыцыі Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у шэсці разам са сваімі сынамі.

У дзвюх шарэнгах па праспекце Незалежнасці ў адкрытых аўтамабілях праедуць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Ва ўрачыстым шэсці пройдуць таксама калоны вышэйшых службовых асоб, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, моладзі, працоўных калектываў.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўскладзе вянок да манумента Перамогі.

У адрозненне ад мінулага года, на ўрачыстасць запрасілі таксама паслоў краін Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?