Я класная кіраўніца адной з мінскіх школ. І мне, як і ўсім, спусцілі загад: вывесці на шэсце 9 Мая чатыры вучні і самой з’явіцца. Апытала вучняў: ні адзін не хоча. У мяне 9-ы клас, у іх на Лукашэнку алергія ўжо.

У савецкі час неяк свядомасці такой не было: як гэта не прыйсці? Хадзілі тады. Цяпер жа — не хочуць, і ўсё.

Крычаць не люблю. Абзвоньваю бацькоў, упрошваю.

Такое свята з-пад палкі выходзяць. А мы, настаўнікі, вечна змушаныя да гэтага фальшу, да гэтай абавязалаўкі. Гаворым дзецям высокія словы пра Лабановіча, пра Гервасія Выліваху, а самі ўмантаваныя ў сістэму, як жалезныя вінцікі. У маім узросце прафесію не памяняеш, дый люблю школу, дзяцей. Але ісці махаць чалавеку, якога глыбока не паважаю, якім нават пагарджаю — становішча, ад якога маё сэрца, сэрца настаўніцы роднай мовы, плача. Так ужо выхавалі мяне бацькі, неабыякавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?