Парад Перамогі адбываецца ў Маскве
Упершыню па Краснай плошчы праехалі новыя бронеаўтамабілі «Рысь», якія будуць суправаджаць пускавыя ўстаноўкі стратэгічных ракетных комплексаў «Таполя-М».
У парадзе возьмуць удзел больш за 14 тыс. вайскоўцаў.
Летась удзельнікі параду былі апранутыя ў палявую форму адзення. Сёлета ўсе вайскоўцы, акрамя механізаванай калоны, будуць у параднай форме.
Камандуе парадам намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Расіі генерал-палкоўнік Валерый Герасімаў, а прымае парад міністр абароны Расіі Анатоль Сердзюкоў.
Пачаўся парад з вынасу сцяга Расіі і чырвонага сцяга, які ў Расіі называюць «Сцягам Перамогі», і песняй «Свяшчэнная вайна», напісанай у 1941-м. Яе выканаў зводны вайсковы аркестр з больш чым тысячы музыкаў.
МБ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ