8 мая ў Мінску адбылося адкрыццё часткі экспазіцыі Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Яна знаходзіцца ў будынку, што размешчаны на плошчы Свабоды, 15, — у былой гарадской сядзібе XVIII стагоддзя, вядомай сваёй багатай гісторыяй. На гэтым будынку ў свой час спыніў выбар сам мастак.

Экспазіцыя, прысвечаная творчасці Савіцкага, размешчана ў дзевяці залах — тут прадстаўлена каля сарака работ са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Музея гісторыі горада Мінска, а таксама сям’і мастака.

У галерэі адноўлены інтэр’ер рабочага кабінета ў творчых акадэмічных майстэрнях жывапісу, графікі і скульптуры, створаных па ініцыятыве мастака ў 1981 годзе, а таксама абстаноўка яго майстэрні. Тут экспануецца незакончаная карціна Савіцкага, прысвечаная дзіцячаму лагеру смерці Скабраўка пад Мар’інай Горкай, дзе ў юных вязняў забіралі кроў для нямецкіх салдат.

У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька і міністр культуры Павел Латушка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?