Яна знакамітая тым, што ў святы, якія адзначаюцца яшчэ з савецкіх часоў, адзявае пунсовы бярэт і такога ж колеру паліто, і з чырвоным сцягам з сярпом і молатам шпацыруе па цэнтральных вуліцах Мінска.
Аднак сёння Людміла Калантай не змагла трапіць на плошчу Перамогі. Як паведаміў у Фэйсбуку Uładź Hrydzin, жанчыну спыніла міліцыя. Затым яе пасадзілі ў машыну і павезлі. Праз 15 хвілін яе адпусцілі.
Фота Уладзя Грыдзіна.
Фота Уладзя Грыдзіна.
Хрэстаматыйны здымак 2005 года Андрэя Лянкевіча.