Супрацоўнікі спецназа УУС Гомельскага аблвыканкама і Навабеліцкага аддзела дэпартамента аховы МУС выратавалі двух школьніц, якія ўвечары 9 мая спрабавалі скончыць жыццё самагубствам, паведамілі ў
А восьмай вечара ў міліцыю патэлефанавалі мінакі, распавёўшы, што дзве дзяўчыны збіраюцца скокнуць у ваду з аўтамабільнага моста цераз раку Сож. Цягам пяці хвілін туды прыбылі міліцыянты.
Пад’язджаючы да моста, яны ўбачылі, што адна дзяўчына ўжо скокнула ў ваду. Тры міліцыянты кінуліся за ёю.Дзяўчыне дапамаглі даплысці да берага і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. З дыягназам «пераахаладжэнне» школьніцу даставілі ў бальніцу. Пакінутую на мосце дзяўчыну байцы спецназа пераканалі не скакаць.
Паводле папярэдніх звестак, рашэнне дзесяцікласніцы адной з гомельскіх школ звесці рахункі з жыццём было выклікана праблемамі асабістага характару:
у адной сапсаваліся адносіны з хлопцам, у другой нядаўна памерла сяброўка.
МУС рыхтуе дакументы на ўзнагароджанне супрацоўнікаў, якія выратавалі жыцці падлеткам.