Але нашчадак усё адно не адмаўляецца яе купляць.
8 мая, прыблізна, а
«Калі мы прыехалі, арасказвае дырэктар краязнаўчага музея Тамара Вяршыцкая. — Мы прыехалі туды разам з нашчадкам О’Руркаў, Алегам О’Руркам, які якраз хацеў вярнуць сабе сядзібу «.10-й раніцы, сядзіба яшчэ дагарала. —
Самая верагодная версія здарэння — у былой сядзібе ночылі бамжы, якіх напярэдадні бачылі ў вёсцы.
«У выніку ад сядзібы не засталося нічога. — кажа спадарыня Вяршыцкая. — Ёсць адна сцяна, але з ёй ужо нічога не зробіш. Да драўлянай сядзібы была прыбудавана цагляная частка, сучасная, але і ў яе згарэў дах».
Сядзіба была выстаўленая на аўкцыён, але некалькі гадоў ніхто яе не купляў. Першапачатковы кошт сядзібы складаў $10 тысяч.
Бізнэсовец Алег О’Рурк жыве ў Маскве. Ён лічыць сядзібу ва Уселюбе уласнасцю сваёй сям’і, незаконна адабранай бальшавікамі ў 1939. Таму плаціць нават дзесяць тысяч даляраў за яе нашчадак не збіраўся. «Лепей укласці іх у рэстаўрацыю», — казаў ён. Ведучы перамовы з мясцовай уладай, О’Рурк затрымаўся ў Навагрудскім раёне на дзень пазней, чым меркаваў. У той апошні дзень перабывання, па фатальным збегу абставін, сядзіба і згарэла.
«Цяпер прададуць сядзібу за адну базавую» — пракаментаваў здарэнне О’Рурк.
Ад сваіх намераў вярнуць сядзібу Алег О’Рурк не адмаўляецца і цяпер —ён хоча цалкам адрэстаўраваць яе, вярнуць першапачатковы выгляд.
-
Лічылі аб'ём попелу. Адкуль узяўся новы лік знішчаных у Трасцянцы — 546 тысяч чалавек?
-
Пацеркі з марскіх лілей, якім сотні мільёнаў гадоў. На Беларусі тысячагоддзямі рабілі ўпрыгажэнні з акамянеласцей
-
«Пад метровым шурфам — каменная шліфаваная сякера». Археолагі расказалі пра важныя вынікі сёлетніх падводных раскопак
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары