Першы перыяд гэтай гульні на чэмпіянаце свету, асабліва стартавая палова, зноў былі жудасныя для беларусаў. Ужо на другой хвіліне брамнік Андрэй Мезін сам запіхаў шайбу ў вароты пасля кідка Абделькадэра. Потым амерыканцы без праблемна закінулі другую шайбу, адзначыўся Эткінсан. Мезін зноў не выручыў.

Трэнер беларусаў Кары Хейкеля адважыўся на замену брамніка. На лёд выйшаў траўмаваны Коваль. У некаторыя моманты здавалася, што гульня даецца яму цяжка. Аднак з выхадам «Апельсіна» стала троху спакайней за тылы.
Відаць, гэтая ўпэўненасць перадалася і гульцам. Яшчэ ў першым перыядзе Аляксей Калюжны адну шайбу адыграў.

Другі перыяд у выкананні беларусаў быў, мабыць, найлепшым на гэтым чэмпіянаце свету. Зборная шмат атакавала, прэсінгавала суперніка. Нават па колькасці кідкоў пераўзышла. Але матэрыялізавалася гэта толькі ў шайбу Угарава ў большасці. Гэта была наша першая шайба ў Хельсінкі, калі на пляцоўцы было на гульца болей, амерыканцы таксама ўпершыню прапусцілі ў меншасці.

Выйграць перыяд не ўдалося. Незадоўга да фінальнай сірэны Томпсан вывеў амерыканцаў наперад.

У заключным перыядзе нашы мелі шанцы. Нейкі час нават гулялі 5 на 3, але чагосьці не хапала. Раян і Шцясны зрабілі перавагу «зорна-паласатых» больш унушальнай. На некалькі секунд да фінальнай сірэны Яўген Кавыршын рэалізаваў большасць — 3:5. На жаль, на большае часу не засталося.
Цяпер у групе, А наступнае становішча: Канада — 10 пунктаў, Фінляндыя — 9, ЗША — 8, Славакія, Швейцарыя — па 6, Беларусь, Францыя — па 3, Казахстан — 0.

У суботу гуляем з славакамі. Пачатак у 12:15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?