Мезін прапускае другую шайбу ў матчы з ЗША.

Мезін прапускае другую шайбу ў матчы з ЗША.

На сённяшняй трэніроўцы зборнай Беларусі ў «Хартвал-Арэне» ў Хельсінкі, дзе праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, не было галкіпера Андрэя Мезіна. Галоўны трэнер зборнай Беларусі Кары Хейкіля сказаў, што Андрэй пакінуў размяшчэнне зборнай:

«Сабраў рэчы і з’ехаў. Відавочна, справа ў псіхалогіі: галкіпера не задаволіла яго гульня і роля ў камандзе».

Паводле Хейкілі, Мезін нікога не папярэдзіў: «Проста раніцай мне сказалі, што Мезіна ў камандзе больш няма».

К. Хейкіля мяркуе, што канфлікт улагодзіцца: «Думаю, гэта ўсё эмоцыі, якія хутка ўлягуцца. Мы нармальна пагаворым з Андрэем, усё абмяркуем, так што нічога не выключана», паведамляе Прессбол.

Учора, у матчы са зборнай ЗША (3:5) пасля таго, як беларусы прапусцілі другую шайбу (0:2) трэнер памяняў Мезіна на Віталя Коваля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0