У суботу, 19 мая, адбудзецца Імша па-беларуску спалучаная з выездам за горад. Гасціць нас будуць айцы палатыны. Св Імша адбудзецца а 12 гадзіне ў семінарыйным касцёле.

12 мая двое дыяканаў-беларусаў атрымаюць святарскія пасвячэнні. Таму 19.05 будзе прыміцыйная Імша новапрэзбітэраў па-беларуску.

Адрас семінарыі: ul. Kilińskiego 20, Ożarów Mazowiecki. На прыклад, ад прыпынку Fort Wola да семінарыі ехаць каля 20-25 хвілін (nr 713 да прыпынку Parkowa). Іншыя варыянты даезду можна паглядзець на jakdojade.pl (у пошук можна проста набраць - Wyższe Seminarium Duchowne Pallotynów)

Замест сустрэчы пры гарбаце будзе грыль на свежым паветры.

Арганізацыйныя заўвагі: паколькі цяжка палічыць колькасць асобаў, якія даедуць да Ажарава, просім каб кожны прынёс нешта на грыль, альбо салат. На месцы будзе кетчуп-маянэз, хлеб і нейкія напоі :)

Запрасі знаёмых!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0