Польскі Сейм прыняў закон аб падаўжэнні пенсійнага ўзросту да 67 гадоў.

Закон падтрымалі дэпутаты Грамадзянскай плятформы, Польскай сялянскай партыі і Руху Палiкота. Супраць закона прагаласавалі дэпутаты Права і справядлівасьці, Саюзу дэмакратычных левых сіл і Салідарнай Польшчы.

Раней былі адхілены ўсе папраўкі апазіцыі, у тым ліку прапанова адмовы ад законапраекта ў поўным аб'ёме.

Закон павышае ўзрост выхаду на пенсію палякаў для мужчын і жанчын да 67 гадоў.

Чальцы прафсаюза Салідарнасць, якія рашуча выступаюць супраць змен у пенсійным законе, акружылі будынак Сейма і заяўляюць, што не выпусцяць дэпутатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?