Курт Расел і Саша Барон Коэн адмовіліся ад удзелу ў здымках новага фільма Квенціна Таранціна «Вызвалены Джанга», паведамляе The Film Stage. Акцёры сталі не першымі, хто адмовіўся ад працы ў стужцы рэжысёра «Крымінальнага чытва»: раней праект пакінулі Кевін Костнер і Джозаф Гордан-Левіт.

Барон Коэн патлумачыў сваё рашэнне тым, што цяпер ён заняты раскруткай сваёй новай карціны «Дыктатар».
Чаму ад здымак у «Вызваленым Джанга» адмовіўся Курт Расэл, які павінен быў сыграць адмоўнага персанажа Эйса Вудзі, дакладна не вядома.
Паводле некаторых звестак, Расэл палічыў пазіцыянаваны як вестэрн фільм Таранціна «непаўнавартасным вестэрнам».
Акрамя таго, акцёр, нібыта, застаўся незадаволеным прапанаванай яму роляй.

«Вызвалены Джанга» павінен распавесці гісторыю чарнаскурага раба, які, апынуўшыся на волі, спрабуе выратаваць сваю жонку. Галоўную ролю ў фільме выконвае Джэймі Фокс. Таксама ў працы над стужкай задзейнічаны Леанарда ды Капрыа, Сэмюэл Л. Джэксан, Крыстаф Вальц, Кэры Вашынгтон і іншыя акцёры.

У пракат карціну плануецца выпусціць у канцы 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?