У Беларусі з’явіўся новы часопіс Signal, рэдакцыя якога паставіла перад сабой мэту расказаць беларусам пра вулічна мастацтва. Першы нумар часопіса выйшаў у форме альбома, у якім сабрана калекцыя вулічнага жывапісу Беларусі – тое, чаго не ўбачыш, шпацыруючы па праспекце.
Далёка не кожны ведае, што ў плане высокамастацкага графіці мы ад еўрапейскага ўзроўню не адстаем. У часопісе сабраныя аўтарскія працы мастакоў з розных гарадоў Беларусі, беларусаў, якія працуюць у Германіі і Польшчы, а таксама "гасцей" - замежнікаў, чые працы можна ўбачыць у Беларусі.
Дыяпазон сюжэтаў – ад Леаніда Якубовіча і Ігната Дамейкі, да сэксуальна заклапочаных флэшак, кубінскіх мядзведзяў-мілітарыстаў і апранутых у курткі дрэваў.
Тут жа можна знайсці і кароткія біяграфіі мастакоў, і гісторыі праектаў.