Зборная Беларусі па веславанні затрымана ўкраінскімі пагранічнікамі ў Адэскай вобласці за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Украіны. Лёс беларускіх байдарачнікаў і канаістаў вырашыць суд, пакуль яны будуць знаходзіцца на пагранзаставе.

Як паведамляе УНІАН са спасылкай на Дзяржаўную пагранічную службу Украіны, 10 беларускіх спартсменаў на васьмі байдарках і адным катэры перасеклі мяжу на Кучурганскім лімане (Днястроўск, Прыднястроўе). Парушальнікі былі заўважаны пагранічным нарадам заставы «Градэніцы» Котаўскага атрада. Затрыманне беларусаў вялося на пагранічным катэры «Брыг».

Байдарачнікі і канаісты з Беларусі паведамілі, што запрошаны прыднястроўскім бокам для падрыхтоўкі да чэмпіянату свету, бо на радзіме трэніравацца няма дзе — лёд на рэках, азёрах і вадаёмах яшчэ не зусім сышоў. Спартсмены таксама прызналіся, што ведалі аб тым, што па Кучурганскім лімане праходзіць дзяржаўная мяжа Украіны, аднак зусім не ўяўлялі, у якім менавіта месцы.

Усяго за апошнія суткі пагранічнікамі было затрымана 43 чалавекі, якія незаконна спрабавалі перасячы мяжу, у тым ліку 10 беларусаў.

Як пазьней паведаміў сайт газэты Прессбол, беларускія спартоўцы адпушчаныя на свабоду. Штраф не ўзялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?