Беларусь узмацніла ахову ўчастка сумеснай з Украінай граніцы ў сувязі з чэмпіянатам Еўропы па футболу 2012 года, перакінуўшы сюды частку пагранічнікаў з беларуска-польскіх застаў. Аб гэтым далажыў Аляксандру Лукашэнку дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў.
Леанід Мальцаў звярнуў увагу на тое, што апошнім часам узнікла неабходнасць вырашэння пытанняў, звязаных з пропускам на беларуска-ўкраінскай граніцы ў сувязі з маючым адбыцца чэмпіянатам Еўропы па футболу.
Беларускі бок быў вымушаны ўзмацніць ахову гэтага ўчастка граніцы.
У бліжэйшы час будуць праведзены інструктарска-метадычныя, камандна-штабныя вучэнні на дзяржаўнай граніцы, якія будуць прысвечаны таму, як у новых умовах забяспечыць якасную пагранічную бяспеку.