У 11-й акрузе Парыжа сабралася даволі шмат людзей. Сярод іх былі прадстаўнікі міністэрства замежных спраў Францыі, прадстаўнікі мэрыі Парыжа,
расказала арганізатарка акцыі, кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Саша Кулаева.

Выступілі мэр 11-й акругі Парыжа і прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сухайр Бельхасэн, а таксама прадстаўнік мэрыі Парыжа па міжнародных справах.

Людзі, якія прыйшлі на мітынг, трымалі плакаты на трох еўрапейскіх мовах з заклікамі вызваліць Алеся Бяляцкага, скандавалі лозунгі за яго вызваленне і выслухалі выступы.

На сустрэчы прысутнічалі і паслы у галіне правоў чалавека з некалькіх еўрапейскіх краінаў, таксама члены праўлення Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, якія прыехалі з самых розных краінаў — з Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Усходняй Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?