У Мінску зноў выбралі самыя прыгожыя грудзі Беларусі. У пятніцу ўначы ў клубе «Dozari» выбіралі «Міс грудзі 2012». Вось ужо трэці год запар гэты конкурс бударажыць мужчынскія розумы, а дзяўчат прымушае агаляць і паказваць, чым іх узнагародзіла прырода.

«Міс грудзі 2012»  - 23-гадовая Юлія, выкладчыца БНТУ

«Міс грудзі 2012» - 23-гадовая Юлія, выкладчыца БНТУ

«Віцэ Міс грудзі 2012»  - 20-гадовая студэнтка Марыя, якая вучыцца на перакладчыцу і эканаміста

«Віцэ Міс грудзі 2012» - 20-гадовая студэнтка Марыя, якая вучыцца на перакладчыцу і эканаміста

Сёлета прэтэндэнтак на званне «Міс грудзі» было больш за сто! Але арганізатары з іх адабралі 20 дзяўчат, а потым ужо вызначылі 8 фіналістак.

У пачатку шоу дзяўчыны выходзілі ў вячэрніх уборах, а вядучыя Арцём Рыбакін і пераможца першага конкурсу «Міс грудзі 2009» Зульфія распавядалі цікавыя факты з жыцця дзяўчат. Аказалася, што

ўсе дзяўчыны альбо маюць вышэйшую адукацыю, альбо атрымліваюць яе.
І што дзіўна, сярод удзельніц не было ніводнай бландзінкі. Памер грудзей у дзяўчат ад другога да шостага. Таксама мы высветлілі, што
з асабістым жыццём усё ў парадку толькі ў двух удзельніц. Усе астатнія ў пошуках свайго ідэальнага мужчыны.

Такім чынам,

пераможцай стала 23-гадовая Юлія з шостым памерам грудзей.
Дарэчы, яе грудзі была самымі вялікімі сярод прэтэндэнтак. Пераможца выкладае ў БНТУ асновы электраправоднасці. Яе хобі — вясельная фларыстыка, і яна марыць адкрыць свой салон кветак. Юля выступае за зборную універсітэта па армрэслінгу і баіцца прачнуцца без грудзей. Літаральна за два дні да конкурсу яна рассталася з каханым. Праўда, прызналася, што ўдзел у конкурсе не быў прычынай разрыву адносінаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?