Сёння на «Беларусь-2» будзе паказаны мастацкі фільм «Выклік» (Defiance) Эдварда Цвіка з Дэніэлам Крэйгам і Лівам Шрайберам у галоўных ролях.

У аснову сюжэта пакладзена гісторыя братоў Бельскіх, што стварылі ў Налібоцкай пушчы падчас Другой сусветнай партызанскі атрад.

Дзейнасць братоў Бельскіх і іх стаўленне да мясцовага насельніцтва досыць неадназначная ў ацэнцы беларускіх гісторыкаў, а выхад фільма ў 2008 г. выклікаў дыскусію ў Інтэрнэце.

Фільм здымаўся на тэрыторыі Віленшчыны (Літоўская Рэспубліка), у масоўцы здымаліся студэнты ЕГУ, якія настаялі на тым, каб песню «Чорны воран» замянілі на «Купалінку».
Такім чынам: субота, 12 мая, Беларусь-2, 23:20

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?