Жыхар Вілейкі, 1985 года нараджэння, 7 красавіка прад’явіў ў Беларусбанк для абмену 100 даляраў ЗША. Па словах намесніка начальніка Вілейскага РАУС Андрэя Дударчыка,
касір з дапамогай дэтэктара для вызначэння сапраўднасці грашовых банкнот выявіла, што купюра — фальшывая.
Гэта пацвердзілася падчас экспертызы, праведзенай спецыялістамі ў
Малады чалавек растлумачыў, што купіў купюру ў адным з абменных пунктаў у Расіі.Дадзеная інфармацыя правяраецца.
Раённы аддзел следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.1 арт. 221 «Выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер» КК Рэспублікі Беларусь. Купюра канфіскаваная і далучаная да матэрыялаў справы.