Аўтобус з жаночай зборнай Беларусі, які накіроўваўся ў Літву (Друскінінкай) на зборы, патрапіў у аварыю.

«У наш аўтобус урэзаўся «Опель», кіроўца якога заснуў за рулём", --
напісала на сваёй старонцы ў Facebook гулец зборнай Марына Крэс.

Як паведаміла менеджэр зборнай Анжаліка Бялевіч, у аварыі ніхто з нашай каманды не пацярпеў.

«У 9.30 раніцы 13 мая аўтобус жаночай нацыянальнай зборнай Беларусі па баскетболе патрапіў у аварыю, накіроўваючыся на вучэбна-трэніровачныя зборы ў Друскінінкай (Літва). За сто кіламетраў ад Мінска па трасе Мінск-Гродна легкавы аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу, па якой рухаўся аўтобус жаночай зборнай.

Кіроўца аўтобуса выехаў на абочыну, але сутыкнення не ўдалося пазбегнуць.
Ніхто не пацярпеў. Вынікам аварыі сталі моцныя пашкоджанні аўтобуса, якія не дазволілі працягнуць шлях. На працягу двух гадзін аўтобус быў заменены. Цяпер дзяўчаты з зборнай і трэнерскі склад адчуваюць сябе добра і накіроўваюцца на трэніровачную базу ў Друскінінкай ", - гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце БФБ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?