Сёння завершыўся чэмпіянат Расіі па футболе, які перайшоў на сістэму восень-вясна. Чэмпіёнства яшчэ раней гарантаваў сабе «Зеніт». «Спартак» Масква заваяваў срэбра, ЦСКА — трэці.

Увага беларускіх заўзятараў была прыцягнутая да групы камандаў з 9-га па 16-месца. Так, за самарскія «Крылы Саветаў» выступае ажно пяцёра нашых суайчыннікаў,

а сама каманда змагалася за тое, каб застацца ў вышэйшай лізе. Сёння «Крылы» гулялі з «Церакам».
Нічыя гарантавала ім прапіску ў эліце расійскага футболу, параза магла адправіць у матчы за выжыванне (каб «Растоў» выйграў у «Томі»).

«Церак» першым забіў, ужо на 2-й хвіліне.

Але праз 11 хвілінаў Аляксандр Глеб аддаў галявы пас іншаму беларусу — Сяргею Карніленку: 1:1, і «Крылам» не трэба гуляць пераходныя матчы (клуб фінішаваў 12-м).

Браму «Крылаў» бараніў Сяргей Верамко. Дзмітрый Верхаўцоў траўмаваны, а Дзмітрый Молаш знаходзіўся ў запасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?