27-гадовы мінчанін быў смяротна траўмаваны цягніком Мінск — Гомель у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці.

Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, трагедыя здарылася днём 11 мая на 367-м кіламетры прыпыначнага пункта Ясень перагона Татарка — Мірадзіна.

Малады чалавек разам з маці прыехаў у гэты дзень на лецішча ў вёску Ясень, у якой знаходзіцца аднайменны прыпыначны пункт. А

дпрацаваўшы на прысядзібным участку, хлопец пайшоў з дома да чыгуначнага прыпынку. Перад прыбыццём пасажырскага цягніка ён сеў на рэйкі.
Машыніст заўважыў чалавека, прымяняў экстраннае тармажэнне і падаваў гукавыя сігналы, аднак пазбегнуць наезду не атрымалася.
Паводле слоў маці, за некалькі дзён да трагедыі сын выказваў намер учыніць самагубства.
Пры аглядзе ў загінулага была знойдзена запіска з вершамі абстрактнага зместу суіцыдальнага характару.
Падобныя выпадкі траўмавання адбыліся 9 мая ў Гродзенскім і Мінскім раёнах.

У 22.00 на 360-м кіламетры перагона Наваельня — Выгада дызель-цягніком Баранавічы — Ліда быў смяротна траўмаваны 27-гадовы машыніст кацельнай устаноўкі Баранавіцкага грузавога цэнтра транспартнай лагістыкі, які жыў у гарадскім пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна. Затрымка ў руху цягніка склала 8 хвілін.

У Мінскі АУСТ паступіла паведамленне, што ў 01.05 на 759-м кіламетры станцыі Памыслішча электрацягніком Мінск — Брэст смяротна траўмавана пенсіянерка 1939 года нараджэння. У момант трагедыі загінулыя сядзелі на рэйках і не рэагавалі на гукавыя і светлавыя сігналы.

***

Тэлефоны службы экстранай псіхалагічнай дапамогі

Кругласуткавая служба экстранай псіхалагічнай дапамогі «Тэлефон даверу»: 8 (017) 202-04-01

Рэспубліканская тэлефонная «гарачая лінія» па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўнагадовым, што трапілі ў крызісную сітуацыю: 8-801-100-16-11

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?